З клопатам аб бяспецы!

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС правялі мерапрыемства ў аграгарадку Неглюбка. Намеснік начальніка раённага падраздзялення Дзмітрый Мацвееў на сельскім сходзе распавёў жыхарам аб становішчы з пажарамі і гібелі людзей ад іх у раёне і вобласці. Асаблівую ўвагу надаў прычынам узнікнення пажараў, распавёў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення НС. Ужо не за гарамі ацяпляльны сезон, а значыць, пячное ацяпленне неабходна прыводзіць у парадак. Праверыць і пачысціць коміны, заладзіць расколіны, пабяліць. Таксама ўсім было рэкамендавана ўстанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Затым работнікі гарадскога дома культуры выступілі з канцэртнымі нумарамі, а інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ала Лісічкіна правяла КВЭСТ-ГУЛЬНЮ з жыхарамі аграгарадка, дзе кожны змог практычна ўбачыць, як сабраць ртуць, калі разбіўся тэрмометр, знайсці парушэнні ля печы.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.