Дарогай тканага ўзору

vetkovski_raion_krosenzi 16«Я люблю цябе, зямля мая. Ты — гэта сэрца маё, мой першы ўздых і апошнівыдых, і ўсё жыццё паміж імі…» З такого незвычайнага і вельмі чулага прызнання пачалося свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы». Фэст, які стаў традыцыйным для мясцовых жыхароў, сабраў у гэтым годзе мноства гасцей з суседніх раёнаў. У госці да неглюбцаў завіталі аматары нацыянальнай культуры з Гомеля, Чачэрску, Добруша і Буда-Кашалёўшчыны, а таксама з усіх куточкаў Веткаўшчыны.

Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кончыц падчас прывітальнага слова ўдзельнікам свята адзначыў надзвычай высокі статус неглюбскага рушніка не толькі ў Беларусі, але і на міжнароднай арэне. У гэтым годзе брэнд веткаўскай вёскі, які стаў тварам усяго раёна, з’явіўся ў Палацы Незалежнасці. 30-метровый ручнік Людміла Кавалёва ўручыла кіразніку дзяржавы ў час урачыстых мерапрыемства, прысвечаных трагічнай для краіны даце — 30-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прыкметна, што ў хуткім часе пасля гэтай сустрэчы культура неглюбскага ткацтва прылічанага да ліку нематэрыяльнай спадчыны Беларусі і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. І майстрысе, якая з’яўляецца збіральнікам і прадаўжальнікам традыцыі неглюбскіх ткачых, — Людміле Кавалёвай — не перастаюць дзякаваць за яе адданасць справе захавання неглюбскага скарбу. Апошнюю падзяку ад імя райвыканкама ўручыў майстрысе Сяргей Кончыц як знак асабістай пашаны і прызнаня яе працы.

Пасля сканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства свята адразу набыло больш імклівы тэмп. І воку тут сапраўды было дзе разгуляцца. Пакуль на галоўнай сцэне слых гледачоў цешылі народныя калектывы «Веткаўчанка» (Веткаўскі ГДК) і «Ля самавара» (Свяцілавіцкі ЦКД), а дзеці і падлеткі праходзіліся па сцэне ў традыцыйным неглюбскім строі і ў сучасным аддзенні з элементамі тканага ўзору, у бярозавым гаі, што размясціўся побач з сельскім цэнтрам ткацтва, праходзіла дэгустацыя страў беларускай кухні. Тут вам і дранікі, і смажаніна, пірагі і зеляніна, традыцыйныя пампушкі і дамашнія сыры… Падворкі, якія прадставілі сельскія дамы культуры Веткаўшчыны, а таксама госці — Добрушскі цэнтр рамёстваў, Чачэрскі раённы цэнтр рамёстваў, фальклора і этнаграфіі, Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна — уражвалі гастранамічнымі масштабамі. Аднак не толькі ежай славяцца беларусы, але і сваімі залатымі рукамі. З маленства прывіваецца любоў да творчасці. Узоры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва ў выкананні выхаванцаў гурткоў — нагода і прыемна здзівіцца, і захапіцца талентам дзяцей і іх кіраўнікоў. Таму пры ацэнцы журы, у склад якога ўвайшлі Сяргей Кончыц, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вераніка Ярмак, а таксама спонсары свята — намеснік аддзела прымусовага выканання кіравання прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Генадзь Шавельскі і адвакаты юрыдычнай кансультацыі раёна Марына Гапанюк і Дзмітрый Кавалькоў — улічваліся тры накірункі: агульнае афармленне падворку, выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і, нарэшце, самая смачная страва. Трэба адзначыць, што вызначыцца з лепшымі аказалася не так ужо і проста. Цеплыня і гасціннасць, з якімі віталі гаспадары кожнага двара гасцей, падкуплялі сваёй шчырасцю і дабрынёй. І, тым не менш, стаўбунскія сыры (І месца), яноўская рулька, смажаная ў гарчычным соўсе і торбачкі с грыбамі (ІІ месца), а таксама хальчанскі гусь з яблыкамі (ІІІ месца) яшчэ доўга мроіліся ацэншчыкам.

Дзівячыся майстэрству дзетак, нельга было не заўважыць выключную разьбу па дрэве хлопчыка з Добруша. Карціны Дзімы Бондара пад сімвалічнай назвай «Пусть всегда будет солнце» (І месца) пакінулі дзівосны след у памяці прысутных. Ніка Карлоўская з Залатога Рогу (ІІ месца) прадставіла пано. Лялька з падручнага матэрыялу «Дзядзя Вася» Марыны Маршынай з Данілавічаў таксама атрымала годную адзнаку (ІІІ месца).

Калі гаварыць пра падворкі, то найлепшае ўражанне пакінула гасціннасць Старасельскага і Хальчанскага СДК і Залатарожскага СКБ (І месца). Не менш запомніўся Добруш: адмысловыя работы з саломы, дрэва, лубу, майстры, якія давалі падрабязные тлумачэнні, песцілі вока філігранным выкананне (ІІ месца). Чачэрск, які прывёз з сабой не толькі вырабы дзяцей і выкладчыкаў і нацыянальную кухню, але і кавалачак чачэрскага быту. Інсталяцыя ў выглядзе сялянскай хаты была выключным дапаўненнем да антуражу свята (ІІІ месца).

Не абыйшлося і без выставы неглюбскага рушніка. Бялюткія палотны з чырванню ўзораў, нібы крылы птушак трапяталі на летнім вецярку. Тут жа працавала і крама, дзе можна было набыць лепшыя работы майстрых. Падрастаючае пакаленне стараецца не адставаць ад сваіх матуль, бабуль і прабабуль і прадаўжае традыцыі народнай культуры. За ўзоры ткацтва дзяўчат, размешчаных на стэндах, усе жадаючыя галасавалі на працягу свята. А напрыканцы фэсту спецыяльнымі падарункамі ад спонсараў былі ўзнагароджаны пераможцы. Ангеліна Сегень (І месца), Юля Суглоб (ІІ месца), Насця сулісава (ІІІ месца).

Асабістае месца займала выстава, арганізаваная дырэктарам філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро Цалка. Аналіз традыцыйнага неглюбскага строя выліўся ў мазаіку павялічаных сакральных элемантаў ткацтва, дзе самы маленькі штрых адрознення бачны нават непрафесійнаму воку. А яго майстар-клас разам з удзельнікамі школы народнага бытавога танцу «Параскева» паклікаў у танцавальны карагод усіх жадаючых.

Але найбольшая ўвага, асабліва ў мясцовых жыхарак, старэйшага пакалення была аддадзена выставе архіўных фотаздымкаў, дзе яны часам знаходзілі былых суседак, пазнавалі родныя вуліцы і ўспаміналі былое. Ну і як жа без песень! Музычная праграмма з удзелам народных калепктываў Веткаўшчыны доўжылася не адну гадзіну.

vetkovski_raion_krosenzi 16 1

vetkovski_raion_krosenzi 16 2

vetkovski_raion_krosenzi 16 3

vetkovski_raion_krosenzi 16 4

vetkovski_raion_krosenzi 16 5

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.