Сімвал пяшчоты — Ветка начная

Паэзія дапамагае быць, будаваць жыццё, пераадольваць розныя нягоды. Вядома, гэта ў тым выпадку, калі чуеш сапраўдныя словы, якія звычайна так цяжка “нараджаюцца” і прамаўляюцца, а не проста — зрыфмаваныя радкі.

У аснове паэтычных тэкстаў (і, найперш, слоў-вобразаў) ляжыць іх адпаведнасць зямным рэчам, з’явам, быццю. Мы кажам: “тахкае сэрца”, “дзынкнула шкло” — тым самым адпаведнымі гукамі акрэсліваем якасць, гучнасць дзеяння. Можна назваць рэч ці дзеянне нейкім словам, але ці будзе яно адзіным, праўдзівым, ісцінным? Паэт імкнецца перадаць ісціну слова, якая палягае ў рытміцы, колеры, мелодыцы. Ён спрабуе шчыльна апрануць на сябе абалонку слова — своеасаблівы дом для гукаў, зведаць змест слова і адначасова — свой, сваю сутнасць. Зрэшты, паэзія заўсёды ёсць дзеянне, уздзеянне і …надзея. Надзея на лепшае.

Паэт назірае за навакольным светам, адкрывае яго для іншых. Ён заўсёды на нейкай адлегласці ад усіх астатніх.

Калі чытаеш вершы Васіля Бакаева, па-новаму глядзіш на знаёмыя, здавалася б, рэчы, параўноўваеш сваё веданне, адчуванне Сусвету з ягоным.

Хто з нас не ўзіраўся ў недасяжныя яркія зоркі ў глыбіні ночы, адчуваючы сябе пры гэтым пясчынкай, адным цэлым з зямлёй? Хто з нас не адчуваў пры гэтым вялікую адзіноту, бездапаможнасць, жаданне даць адказ самому сабе: “Для чаго я тут ёсць?” Відаць, так было з кожным чалавекам, народжаным на зямлі тысячу гадоў назад і тым, хто жыве цяпер…

Памятаеце верш Максіма Багдановіча:
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч І сказаць:
“Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляліць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля.
Хто вы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?”

“Кто удержит галактики в бездне? — запытваецца В. Бакаеў і дадае — Разлетаются с гулом они…”

Словы “звезда”, “галактика”, “планета” (у вершах нават ёсць выраз “планета Ветка отселённая”), “ангел”, “Вселенная”, “Вечность”, “небо”, “созвездие”, “солнышко”, “лунный свет”, “костёр”, “мироздание” даволі часта згадваюцца ў вершах паэта. “Мяне любіць неба”, — сказаў ён аднойчы. “Звёзды ко мне благосклонны”, — радок з верша В. Бакаева.

Сам паэт нагадвае мне архістраціга Міхаіла, аднаго з галоўных анёлаў, які перамагае зло, наладжвае сувязі паміж зямлёй і небам. Да святога Міхаіла, нябеснага воіна-заступніка, раней звярталіся воіны перад бітвай.

У некалькіх радках В. Бакаеў спалучае нябеснае і зямное:

Откололся от вечности миг,
Зажигая над озером свечи.
Мироздания тайны постиг
Стрекотавший с похмелья кузнечик.
Над обрывами спали стога,
Словно древние пирамиды.
И кому была жизнь дорога,
Не таил за душою обиды…

Калі меркаваць па вершах, напісаных у наш час, і тых, што былі напісаны даўней, ні ў каго з аўтараў, жыўшых у Ветцы, не выяўлялася з такой вялікай сілай пяшчота і любоў да малой радзімы, як у вершах В. Бакаева:

В снежной дымке хрустального рая
Скорбно тлеет сосулька-свеча,
Символ нежности — Ветка ночная
Над замёрзшей рекой как причал
Для моей очарованной грусти,
Словно лунный подснежник во сне,
Лепесточки окошек распустит
Зимний город, подаренный мне
Как наследному принцу Слободки…

Дом у Ветцы, у якім жыве паэт, знаходзіцца на Слабодцы, недалёка ад Сожа. Непадалёк ад яго — гарадскі пляж. Крыху далей знаходзіцца выратавальная станцыя. Гэтае месца — знакавае для многіх вандроўнікаў, хто плыў да Веткі па Сажы. Даўней тут знаходзілася рачная прыстань. На гэтым месцы спыняліся вялікія баржы, параходы, розныя судны. Адсюль у ХIХ ст. веткаўскія купцы адпраўлялі якары ў Турцыю, Грэцыю (у той час па 100 (!) якараў у год выплаўлялі веткаўскія кавалі), лепшыя гатункі яблыкаў — у Балгарыю, Румынію, Украіну, Францыю.

Дом і рака ўнізе, якая штодзень, і зімой, і летам, знаходзіцца перад вачыма паэта (а таксама — і ў яго душы, калі меркаваць па вершах), — гэтае адзінае цэлае, сапраўды, кропка адліку ў паэзіі В. Бакаева, канкрэтная рэч і адначасова — сімвал Радзімы, якая зберагае чалавека, што б там ні было.

Гэта аб ёй, аб рацэ, сказаў В. Бакаеў усё роўна як аб чалавеку:

Нельзя апрель перекричать,
И баламутят воздух птицы.
Закат с Восходом повенчать
Согласны яркие зарницы.
Как изменился светлый Сож
— Речушка игр и лет беспечных.
На старика он стал похож,
Который сослан в глушь навечно.

“Я в жару, словно Сож, обмелел,” — параўноўвае сябе паэт з ракой у іншым вершы. Такое вось народнае светаўспрыняцце, відаць, характэрнае для тых творцаў, хто вывучае зямлю, як па буквары, па дрэвах, па лясных сцежках, па вечаровых даляглядах.

Зрэшты, кожны, хто нара-дзіўся на зямлі, ведае пра свет нешта такое, чаго не ведае ніхто. З даўніх пракаветных часоў, чалавек ўсведамляе сябе мерай усяго існага. А таксама — ахвярай, якая кладзецца ў падмурак будучыні. Чаму мы прыносім кветкі — сімвал самага чыстага і прыгожага, што ёсць у свеце, — на могілкі?

Кветкі, аказваецца могуць знаходзіцца ў нябёсах, праўда, яны — іншага складу:

Ангел в небе раздул одуванчик
Кучевых облаков над рекой,
И посыпался снег, чтобы нянчить
Зимовального плёса покой…
(В. Бакаеў).

Ветка, якая жыве ў час Чарнобыля, — асноўная тэма паэзіі В. Бакаева:

Кто вспомнит наши Стены Плача
В ночных лучах звезды Полынь?
Руины хат крапива прячет —
Там нет ни Бога, ни Богинь…

Наколькі магчыма, паэт імкнецца ўзвысіць душы людзей, якія жывуць на зямлі, пакрытай чарнобыльским попелам. Пасля аварыі на ЧАЭС у людзей з’явілася мноства праблем, як матэрыяльных, так і духоўных. Самая большая з усіх бед, якія могуць напаткаць чалавека (увогуле, грамадства) — гэта абыякавасць да сябе, да блізкіх, знаёмых, да дзяцей. З гэтым часта сутыкаешся ў наш час.

Многія вершы В. Бакаеў прысвячае людзям, якія жылі на Веткаўшчыне, жывуць тут цяпер. У яго кнізе “Под звездою Полынь” ёсць верш “Право на жизнь”, прысвечаны “добраму сэрцу Леначкі”. Прачытаўшы яго, многія веткаўчане адразу здагадваюцца, хто ж гэта; настолькі добра пазнаецца ў вершы Алена Аляксееўна Яськова, медсястра гінекалагічнага кабінета Веткаўскай раённай паліклінікі. Многія жанчыны бязмежна ўдзячныя ёй за жыццёвыя парады, медыцынскія кансультацыі. Вельмі няпроста нарадзіць здаровае дзіця, жывучы ў нашай мясцовасці. У вершы ёсць радкі пра тое, як Алена Аляксееўна дапамагла суцешыць аднамесячнае дзіця, у якога раптоўна захварэла маці. Як да Бога, паэт звяртаецца да дзіцяці: …

И все вздохнули облегчённо:
“Расти здоровым, капапуз”.
Ты станешь физиком учёным,
Голубоглазый белорус.
Под пеплом радионуклидов
Наш город, словно Атлантида,
Лежит печально двадцать лет.
Ты подними его на свет!
Открой невиданное средство —
Хрустальным воздухом из детства
Наполни сказочный простор
Вечерних улиц… Каждый двор…

В. Бакаеў некалькі гадоў працаваў намеснікам старшыні Веткаўскага райвыканкама. Зараз — памочнік дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па Веткаўскім раёне. Гэта (а таксама вялікае асабістае зацікаўленне) дало яму магчымасць многае зрабіць для таго, каб у Ветцы была адбудавана і пачала дзейнічаць Свята-Праабражэнская царква, каб жыхары 59 вёсак, зніклых пасля чарнобыльскай трагедыі, маглі ўшанаваць іх памяць — пакласці кветкі каля памятнага знака, вялізнага валуна (побач з царквой). На ім накрэслены назвы вёсак, размешчаны спіс абраза “Маці Божая ахвяраў Чарнобыля”. Сам абраз, напісаны Алесем Марачкіным у 1990 г., асвечаны ў Мінску на плошчы Свабоды 26 красавіка 1990 г. у дзень, калі адбыўся Чарнобыльскі шлях, знаходзіцца на Гомельшчыне, у царкве в. Заспа. Яшчэ адзін спіс абраза знаходзіцца ў іканастасе веткаўскай Свята-Праабражэнскай царквы. Пісаў яго Аляксандр, мастак з Добруша. Побач з валуном знаходзіцца такі ж вялікі, расколаты звон (з крыжам наверсе), у знак таго, што змоўкла, знікла краса жыцця для гэтых вёсак.

У кнізе “Под звездою Полынь” В. Бакаеў размясціў некалькі фотаздымкаў, на якіх ёсць гэты памятны знак, Свята-Праабражэнская царква, таксама — іншыя фота, найперш — былога рэдактара “Голаса Веткаўшчыны” Міхаіла Прыходзькі. Менавіта яму, свайму сябру, аўтар прысвяціў кнігу. На старонках раённай газеты ў гады працы Міхаіла Прыходзькі вельмі частымі былі артыкулы супрацоўнікаў Веткаўскага музея народнай творчасці, прысвечаныя традыцыйнай беларускай культуры, навінам сучаснай культуры. Мясцовыя бабулі, як нешта запаветнае, і цяпер зберагаюць нумары газеты, у якіх друкаваліся замовы, духоўныя вершы, запісаныя на Веткаўшчыне Генадзем Лапаціным, мною. Заўсёды ў “раёнцы” знаходзілася месца для паэтычных рубрык, у якіх друкаваліся вершы паэтаў, жыццё якіх звязана з Веткаўшчынай. 4 лістапада 2007 г. Міхаіл Прыходзька заўчасна сышоў у іншы свет.

Кажуць, чалавек жыве да таго часу, пакуль людзі памятаюць яго імя. У гэтым сэнсе кніга В. Бакаева “Под звездою Полынь”, ды іншыя яго кнігі, — гэта не толькі паэтычны зборнік, але і своеасаблівы дакумент, хроніка, які, на маю думку, будзе доўга служыць людзям. “Міхаіл Іванавіч быў вельмі дабразычлівым чалавекам, дапамагаў іншым, надта любіў жыццё” — гэтыя словы В. Бакаева у вянок памяці аб М. Прыходзьку, як і наступны яго верш:

Когда уходит друг —
Безмолствует мгновенье,
И подступает вдруг
Пустое сожаленье.
Помочь вот не успел,
Плечо не там подставил…
…Судьбы водораздел
Всё по местам расставил.
(В. Бакаеў).

Словы верша — гэта яшчэ і эпітафія, якая ёсць на помніку.

Ларыса РАМАНАВА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.