Гісторыя веткі: “казкі” даўнія і сучасныя (працяг)

(Працяг, пачатак у нумары ад 16 красавіка.) У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца дакумент, на якім стаяць подпісы С.І. Машкоўскага і “Веткаўскай Праабражэнскай царквы свяшчэнніка” Мікалая Гашкевіча. Удалося адшукаць яшчэ адзін дакумент, на якім, зноў жа, ёсць подпіс Мікалая Гашкевіча, і подпісы псаломшчыка Веткаўскай Праабражэскай царквы Мікалая Ідаловіча, свяшчэнніка Данілавіцкай Мікольскай царквы Васіля Шышковіча, памешчыка Аляксандра Баляслававіча Станевіча.

Дарэчы, Мікалай Іванавіч Гашкевіч даводзіцца родным старэйшым братам святому Іаану Кармянскаму — Івану Іванавічу Гашкевічу, які служыў з лютага 1862 па 1876 г. у царкве Раства Багародзіцы в. Шарсцін сучаснага Веткаўскага раёна. Зусім верагодна, што святы Іаан Кармянскі хоць адзін ці некалькі разоў прыязджаў у Ветку, заходзіў да свайго брата, які служыў у Праабражэнскай царкве і жыў побач з ёй. Гэтая царква стаяла на месцы, дзе цяпер знаходзяцца корпус №2 Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (Чырвоная плошча, д. 13), аддзел культуры Веткаўскага райвыканкама. Яна была пабудавана ў 1839 г. на сродкі казны і маскоўскіх купцоў, асвечана ў 1840 г. У 1911 г. да яе была прапісана царква архістраціга Міхаіла ў в. Чыстая Лужа, асвечаная ў 1910 г.

У прыход Праабражэнскай царквы ў 1855 г. уваходзілі: мястэчка Ветка, вёскі Веткаўская Слабада, Рудня і Чыстая Лужа, Тарасаўка. У 1911 г. на тэрыторыі прыхода меліся два вучылішчы і прыхадская школа ў м. Ветка, прыхадскія школы ў вёсках Чыстая Лужа, Купрэеўка, Тарасаўка, земская школа ў слабадзе Лявонцьева.

Дакументы з Нацыянальнага архіва Беларусі — “Дагаворы з купцом С.І. Машкоўскім, памешчыкам А.Б. Станевічам на арэнду царкоўнай зямлі за 1869, 1875 гг.”, на маю думку, будуць цікавыя не толькі жыхарам Веткаўшчыны, даследчыкам гісторыі, але і сучасным юрыстам, якія заключаюць рознага кшталту юрыдычныя дакументы:

“Условия арендных договоров на участки земли между Ветковской церковью и купцом Машковским Семёном Ильичём и Преображенской церкви с помещиком Станевичем Александром Болеславичем:

1869 года марта 22 дня Нижеподписавшийся Ветковской церкви Священник Николай Гашкевич и купец Семён Ильич Машковский, житель местечка Ветка, заключили между собою условие по ниже прописанному предмету, по значущихся в этом деле пунктах. Так как купец Машковский желает взять в арендное содержание пляц земли, лежащий между домом его купца Машковского, и каменным домом наследников Вдовиных, принадлежащий Ветковской церкви, но находящийся в пользовании Священника Гашкевича. Но как Священник Гашкевич, на основании Указа Духовной консистории, от 12 марта 1868 г. №2325, не может учинить такой аренды без разрешения Высшаго Епархиальнаго Начальства, то

1.) Священник Николай Гашкевич должен испросить от Духовной Консистории разрешение на отдачу в арендное содержание означенного пляца.

2.) Если последует такое разрешение, то пляц арендуется на пять лет, с оплатою в год по пяти рублей серебром. Причём купец Машковский взявши в аренду этот пляц не производит на нём ни каких построек, а пользуется им для складки… своих и других товаров, а также может вспахивать его под огород.

3.) В случае, если бы Священник Гашкевич выбыл из Ветки, до истечения пятилетнего срока, а поступивший в Ветку на его место другой священник пожелал бы взять обратно этот пляц; ели если бы до истечения помянутого срока, понадобился бы этот пляц возведением на нём кому либо из членов причта Ветковской церкви дома, то купец Машковский без всякого прекословия возвращает оный.

4.) Купец Машковский вступает в пользование пляцем со дня в который последует от Духовной Консистории разрешение, от какого дня считать и срок аренды, а до тех пор пляц этот должен оставаться незанятым ни со стороны купца Машковскаго ни со стороны Священника Гашкевича.

5.) Если со стороны Духовной Консистории последует разрешение на аренду означенного пляца, то он, Священник Гашкевич, возвращает купцу Машковскому взятые в задаток арендныя за год деньги пять руб. и так же должен уплатить ему, купцу Машковскому, двадцать пять руб. за забор, поставленный Машковским, по просьбе священника Гашкевича с задней стороны пляца.

Что условие сие должно быть соблюдено между ними с обеих сторон на том и подписались: Ветковской Церкви Священник Николай Гашкевич, Гомельский купец Семён Машковский.

1875 года ноября 25 дня Могилёвской губернии Гомельского уезда, местечка Ветки Помещик Александр Болеславов Станевич, и тогоже местечка Преображенской церкви священник Николай Гашкевич и Исправляющий должность псаломщика Николай Петров Идолович, при участии Депутата от духовной стороны Села Даниловичи Николаевской церкви Священника Василия Шишковича, вошли добровольно полюбовно в замен… земли, а именно: Пляц усадебной земли в количестве семьсот восемдесят четыре квадратных сажней, который отведён был по проэкту утверждённому Губернским Комитетом в 1851 г., в наделе Ветковской церкви под усадьбу священника и, который согласно своему назначению занимает дом… бывшаго в 1858 г. домом и другими постройками Священника, Помещик Александр Болеславов Станевич принимает во всегдашнее своё ведение и владение. Взамен же означенной принимаемой им земли Он — Станевич даёт в надел Ветковской Церкви для пользования причта пляц усадебной земли вблизи церкви, между домом купца Никифора Теплякова и мещанина Ивана Вдовина, как неприкосновенную свою собственность. Каковый усадебный пляц, заключающий в себя также количество квадратных сажней, как и пляц церковный, Ветковская Преображенская церковь принимает во всегдашнее своё владение и владение для пользы причта.

Что таковый замен учинён полюбовно и настоящая сказка должна жить всегда… в том подписями нашими удостоверяем.
Помещик Александр Болеславов Станевич, Ветковской Преображенской церкви Священник и благочинный Николай Гашкевич
Депутат со стороны Духовной Даниловицкой Николаевской церкви Священник Василий Шишкович.

Могилёвская Духовная Консистория за надлежащим подписанием и с приложением казённой печати удостоверяет, что определением оной 20-го марта 1876 года состоявшимся и Его Высокопреосвященством, Высокопреосвященнейшим Евсевием Архиепископом Могилёвским и Мстиславским утверждённым полюбовная сия сказка на основании 790 ст. … 3 части изд. 1857 г. утверждена. Апреля 20 дня 1876 г.

Член Консистории Протоиерей Его Императорскаго Величества Могилёвской Духовной Консистории. Печать. Секретарь (подпіс).
Столоначальник А. Щеглов.

Настоящая полюбовная сказка в губернской чертёжной рассмотрена и… постановлением губернского правления, 10 декабря 1876 года состоявшимся, признана неподлежащей заявителю… Декабря 17 дня 1876 года.
Делопроизводитель… (подпіс)”

У палюбоўнай казцы згадваецца імя купца Нікіфара Цеплякова. Па ўспамінах веткаўчанкі Лукер’і Ізотаўны Глазуновай (нарадзілася у 1912 г.): “Тепляковы жили — дом перед музыкальной школой, где музыкальная школа — батюшка православной церкви жил”. (Паводле: Этнаграфічныя матэрыялы Веткаўскага музея, зап. С.І. Лявонцьева ў 1996 г.)

Казкай (гл. вышэй — “настоящей, полюбовной”), як не дзіўна, у 18-19 ст. называлі асобныя дакументы ў справаводстве. Паводле фальклорнага жанру — беларускай народнай казкі “Андрэй за ўсіх мудрэй”, Андрэй (або іншы казачны герой у казках з падобным сюжэтам) пытаецца ў Сонца аб прычынах чалавечых пакут: чаму адзін чалавек гадамі сядзіць на прыдарожным камені, чаму другі ўвесь час падпірае плячыма плот, чаму трэці бясконца пераграбае смецце? Сонца — так апавядаецца ў казцы — бліснула Андрэю ў галаву. З гэтага часу ён стаў мудрэйшым сярод лю-дзей, адкрыліся яму прычыны людскіх пакут, і ён дае адказы на тры пытанні: “Ты, — кажа першаму чалавеку, — шукаеш у смецці згубленыя капейкі і дарма толькі час траціш. Бярыся лепш за работу, дык хутчэй заробіш тыя капейкі, чым іх знойдзеш”. Другому кажа: “Не падпірай ты, чалавеча, таго, што згніло, бо яно ўсё роўна ўпадзе. Зрабі лепш новы плот”. Трэцяму: “Не будзь ты, чалавеча, такі скупы: дай пасядзець на камені і іншым людзям, няхай адпачнуць з дарогі…”

Ці не гэтак жа бывае іншы раз у нашым жыцці, калі, вобразна кажучы, даводзіцца паўтараць дзеянні гэтых трох чалавек? Відаць жа, ёсць адказы на многія пытанні сучаснасці. Ды толькі цягнуць назад праблемы, не вырашаныя дзесяцігоддзямі: мы жывем побач з амаль неабгароджанымі, самымі старымі ў Ветцы, гістарычнымі “маскоўскімі” могілкамі. На іх, а таксама і на іншых веткаўскіх могілках час ад часу зневажаецца памяць аб памерлых: ці то ў час “ваеннага тэрору”, ці то ў сённяшні час. Відаць, не было вачэй у таго чалавека, які заехаў аж на трактары ў кастрычніку мінулага года на стараабрадніцкія могілкі, вёз на ім прыбіральню. …Ехаў проста па ма-гілах, на якіх не захавалася крыжоў. Відаць, так мог зрабіць не ён адзін. Здарылася гэта і таму, што пахаванні ў гэтым месцы ніяк не пазначаны. На той момант не было адпаведных афіцыйных праваўстанаўліваючых дакументаў на гэты зямельны ўчастак (могілкі) у землеўпарадкавальнага аддзела Веткаўскага райвыканкама. Цікава, ці ёсць адпаведная дакументацыя на іншыя 149 могілак, якія знаходзяцца на тэрыторыі Веткаўскага раёна?

Магчыма, для пераправы праз Сож воіны Савецкай арміі ў 1943 годзе разам з дубовымі плахамі, якімі былі абгароджаны могілкі, выкарысталі і дубовыя крыжы. Ніхто пра гэта цяпер дакладна не раскажа. Маўчаць і нябожчыкі, амаль не засталося сведкаў. Але ўсе мы існуем у адным з імі вымярэнні — вымярэнні чалавечай памяці. Чалавечае жыццё — самая вялікая каштоўнасць у свеце. Апошні прытулак чалавека — месца святое.

Паводле хрысціянскіх звычаяў, трэба паставіць адзін або некалькі сімвалічных драўляных крыжоў на старой частцы могілак — там, дзе крыжы не захаваліся. Падобным чынам крыжы ставілі мінчане ў 1980-2000-я гады на месцы растрэлаў рэпрэсаваных у 30-я гады ХХ ст. — пад Мінскам, ва ўрочышчы Курапаты.

Варта зрабіць новую металічную агароджу пры ўваходзе на могілкі, узнавіць знесеныя крыжы на помніках Лістападавых, Цепляковых, старой частцы веткаўскіх стараабрадніцкіх могілак надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Усё гэта варта зрабіць дзеля нашай будучыні.

Ларыса РАМАНАВА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.