У філіяле Веткаўскага музея прайшла этнавечарына «Пекчы ката»

Абрад «Пекчы ката» унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.  У XX стагоддзі абрад сустракаўся ў асноўным у Мінскай вобласці, але ж і сёння старажылы помняць аб такіх святах. Не сакрэт, што кот з’яўляецца ахоўнікам сям’і, сімвалам дабрабыту, хатняга ачага. Галоўны персанаж вечара — фігурка «ката», якая выпякаецца з цеста і прывязваецца да столі. У «ката» абавязкова павінны быць вушкі, вочкі, вусы, хвост. Затым праводзіцца спаборніцтва, пераможцам якога становіцца той, хто адкусіць хвост «кату» без дапамогі рук.

gp.by

Comments (0)
Add Comment