Ад Калініна да Эльбы
Успамінаецца 1941 год. Вораг ішоў па вуліцах Мінска, Гомеля, Смаленска, падыйшоў да Волгі і ярасна рваўся да сэрца нашай Радзімы — да Масквы. Цяжка нам было ў гэтыя дні. Але мы цвёрда ведалі, што гітлераўскім разбойнікам Масквы не бачыць.
У снежні ворагу быў нанесены першы сакрушальны ўдар пад Масквой. 3 гэтага дня і пачаўся разгром гітлераўскай Германіі. Не даючы ворагу ні мінуты адпачынку, мы адзін за адным вызвалялі савецкія гарады. Ржэў, Смаленск, Віцебск, Беласток, Данцыг, рэкі Днепр, Бярэзіна, Нёман, Одэр, Эльба — вось мой шлях.
Азлоблены сваім паражэннем, вораг чапляўся за кожны выгадны рубеж, за кожны дом у горадзе, сяле. Я вельмі добра памятаю адзін выпадак, калі баявая здольнасць савецкіх жанчын праявілася ў поўнай сіле. Было гэта пад Мінскам. Адступаючы, немцы пакінулі буйны артылерыйскі склад. Але неўзабаве яны рашылі вярнуць яго і прадпрынялі рад буйных контратак. У раёне гэтага склада, апрача медсанбата, у якім я служыў, ніякай другой вайсковай часці не было. І вось тут-то праявіліся мужнасць і гераізм дзяўчын санітарак, сясцёр, урачоў. Усе яны, а разам з імі і вы-здараўліваючыя раненыя, узялі зброю і выйшлі на бой з ворагам. 4 гадзіны вораг у яраснай злобе кідаўся на нас, але зламаць мужнасць савецкіх патрыётак не змог. За гэту аперацыю я атрымаў першую ўрадавую ўзнагароду — ордэн Айчыннай вайны II ступені. Пабедным маршам нашы часці падыйшлі да Одэра. Рака ад веснавой паводкі шырока разлілася, і гэта стварала цяжкасці для пераправы. Але не гледзячы ні на што, нашы байцы, рвучыся да логава фашызма — Берліна, паспяхова перамаглі гэту перашкоду. Пад моцным мінамётным і артылерыйскім агнём я з групай выздараўліваючых байцоў арганізаваў пераправу і забяспечыў эвакуацыю раненых байцоў. За гэту аперацыю я быў удастоены другой урадавай узнагароды — ордэна Чырвонай Звязды.
Асабліва ўрачыстым быў дзень 5 мая І945 года, калі мы выйшлі на раку Эльбу і там сустрэліся з саюзнымі войскамі. Радасці і лікаванню ў гэты дзень не было канца.
Неўзабаве наступіў і дзень 9 мая, калі мы пачулі аб поўнай капітуляцыі фашыскай Германіі. Гэтага дня мы чакалі і дачакаліся.
Д. КАЛАЧОЎ, маёр запаса. “Сталінская праўда”, 9 мая 1946 г.
Фото из архива редакции, 9 мая 2005 г.