Сёння ў Стаўбуне прайшоў вядомы на ўсю краіну абрад «Пахаванне стралы»

Вядомы на ўсю краіну, а так сама за яе межамі абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» 6 чэрвеня прайшоў і ў аграгарадку Стаўбун. Праводзіцца ён на саракавы дзень пасля Вялікадня, абавязкова ў чацвер, калі праваслаўныя святкуюць Ушэсце. На наша пытанне «Чаму менавіта ў гэты час?» кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага калектыву Святлана Парашчанка растлумачыла: «У гэты дзень пайшоў Гасподзь на небеса — пацягнуў жыта за каласа. Па народным павер’і, яно пачынае хутчэй расці і набірацца сілы.»

Які год праводзіцца абрад, палічыць немагчыма. Сваімі каранямі ён сыходзіць у старадаўнія часы і мае глыбокі сэнс напрыклад, страла — гэта маланка. Жанчыны спяваюць песні, водзяць карагод для таго, каб адвесці ад вёскі бяду і няшчасце. Самае цікавае і сакральнае пачынаецца, калі ад ваджэння жанчыны пераходзяць да пахавання стралы. У поле выкопваюць ямку і прыносяць дар зямлі — гэта абавязкова тры каласкі. Кладуць і манеткі або якія-небудзь дробныя рэчы. Лічыцца, што такім чынам ад вёскі адводзяцца маланкі, зямле надаецца ўрадлівасць і таксама заклікаецца дождж. Некаторыя ўпэўнены, што загаданыя жаданні спраўджваюцца. Праводзіцца абрад таксама і ў вёсках Янова і Казацкія Балсуны, аднак мясцовыя жыхары кажуць, адрозненні ўсё ж такі ёсць.

Варта адзначыць, што цікавасць да свята не знікае нават у моладзі, якая з кожным годам ўсё больш актыўна прымае ў ім удзел. У гэтым годзе як і раней паглядзець на абрад, унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, сабраліся не толькі вяскоўцы але і госці з ўсёй краіны, а таксама з Расіі і Амерыкі.

Видео вы можете посмотреть на нашем канале YouTubeBcQ?view_as=subscriber

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.