16 красавіка ў Яноўскім дзіцячым садзе-базавай школе прайшоў літаратурна-музычны вечар
З вялікай цікавасцю і жаданнем навучэнцы школы, пачынаючы з першакласнікаў, рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства — вучылі беларускія вершы і песні, развучвалі нацыянальныя беларускія танцы. Не засталіся абыякавымі і бацькі — многія знайшлі час, адклаўшы свае хатнія справы, і прыйшлі палюбавацца сваімі дзецьмі, атрымаць асалоду ад цікавых твораў на роднай мове. З ажыўленнем усе прысутныя адгадвалі загадкі і прыказкі на беларускай мове. Але асаблівае захапленне гледачоў выклікаў спектакль «Паўлінка», падрыхтаваны настаўнікам беларускай мовы Аленай Грыбанавай. Юныя акцёры дапамаглі гледачам перанесціся ў даўніну, а нацыянальныя касцюмы і афармленне сцэны напомнілі пра іх беларускія карані і стварылі ўсім выдатны настрой.
А. КРУПЕНІЧ, адказны за выхаваўчую работу.