Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка

Веткаўскі спецлясгас прапануе ўсім веткаўчанам, неабыякавым да захавання ляснога багацця краіны, далучыцца да агульнадзяржаўнай акцыі «Тыдзень лесу-2019», якая пройдзе з 13 па 20 красавіка.

Штогод удзельнікі акцыі высаджваюсь па ўсёй Беларусі мільёны маленькіх дрэўцаў, якія ўжо праз некалькі гадоў будуць весела зелянець маладымі гаямі і сасоннікамі. Афіцыйным дэвізам сёлетняй акцыі, якая, дарэчы, будзе праводзіццы дванаццаты раз, стане слоган настаўніка рускай мовы і літаратуры адной з сельскіх школ Магілёўскай вобласці «Деревья сажаю — и этим горжусь! Будет зелёной моя Беларусь!».

Пад час акцыі кожны жадаючы зможа ўнесці свой уклад у азеляненне нашага раёна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшы спецлясгас ці бліжэйшае лясніцтва і выказаць сваё жаданне прыняць удзел у кампаніі. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром. Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы па нумарах: 2-34-69, 2-31-00, 2-32-00.

Сёлета акцыя прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.