Бібліятэкар Радужскай сельскай бібліятэкі Таццяна Батракова правяла краязнаўчы ўрок пад назвай «Ільняныя крылы ручніка»
Прысвечаны ён быў Году малой радзімы.
На мерапрыемства заправілі навучэнцаў Радужскай сярэдняй школы імя М.Р. Батракова. У якасці паважанага госця прысутнічала мясцовая майстрыха-вышывальшчыца ручнікоў у тэхніцы «крыж» Тамара Мікалаеўна Батракова. Навошта было збіраць такі вялікі сход? Найперш, каб школьнікі пазнаёміліся з рукатворнымі скарбамі нашай краіны — ручнікамі. Асабіста спыніліся на сімволіцы беларускага арнаменту, нават змаглі прачытаць пасланні ад далёкіх продкаў, вышытых на ручніках і кашулях. Тым самым бібліятэкар натхніла дзяцей самім стварыць узор або падабраць яго, разгледзеўшы кнігі па мастацтву вышыўкі, каб сваімі рукамі ўпрыгожыць рэчы для сябе або для падарунка блізкім.
У гэты дзень у памяшканні бібліятэкі была аформлена прыгожая выстава «Ільняныя крылы ручніка», на якой былі прадстаўлены вырабы майстрыхі-госці. Тамара Мікалаеўна — чалавек творчы, з залатымі рукамі. Яна перадае мастэрства сваім унучкам Аляксандры і Надзеі, дачцэ Ірыне, якая таксама мае спадобу да вышывання. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з выставай і паспрабавалі вышыць узоры на невявічкіх ласкутах тканіны, якія былі прыгатаваны для ўдзельнікаў мерапрыемства. У знак удзячнасці за пазнавальную і цікавую сустрэчу дзеці для Тамары Мікалаеўны выканалі песню «Я каўнер вышывала» і прачыталі верш «Краснае сонца і ясны свет».
Таццяна БАТРАКОВА, бібліятэкар.