У Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе адзначылі Дзень маці

Да светлага свята — Дня маці — у Данілавіцкім дзіцячым садзе-пачатковай школе былі прысвечаны разнастайныя мерапрыемствы. Дзеці рыхтавалі іх разам з дарослымі з асаблівай радасцю і задавальненнем, бо рабілі гэта для самых дарагіх людзей — матуль. Вучні прынялі ўдзел у выставе вырабаў “Капялюш дзеля Прыгажуні-Восені”. А скончыўся тэматычны тыдзень у нашай установе адукацыі святочным канцэртам, прысвечаным Дню маці і Пакрову Прысвятой Багародзіцы. Адбылося свята, да якога ніхто не застаўся абыякавым.

Многа прыемных слоў і пажаданняў было сказана мамам, многа музычных нумароў прагучала толькі для іх. А яшчэ матулі прынялі ўдзел і ў конкурснай праграме, якую падрыхтаваў настаўнік фізічнай культуры Сяргей Удод.

Вольга КАЛІНКОВА, педагог-арганізатар.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.