С пачаткам навучальнага года сваю актыўную працоўную дзейнасць пачнуць маладыя настаўнікі

Кадравае пытанне з’яўляецца адным з найважнейшых і вызначальным у развіцці любога прадпрыемства. Недахоп кваліфікаваных спецыялістаў адлюстроўваецца на працоўным працэсе. Таму сучасная эканоміка робіць стаўкі на моладзь. Сёлета ў сацыяльную сферу раёна прыбыло 35 спецыялістаў.

С пачаткам навучальнага года сваю актыўную працоўную дзейнасць пачнуць маладыя настаўнікі. Аддзел адукацыі, спорта і турызма ў гэтым годзе сустрэў 25 маладых педагогаў. Яны былі накіраваны ў асноўным у сельскія населеныя пункты. На дадзены момант праблемы вострага недахопу кадраў не існуе, паведаміла  спецыяліст аддзела кадраў Алена Крылова. У асноўным учорашнія студэнты вяртаюцца на сваю малую радзіму ўжо педагогамі.

Што тычыцца жылля, кіраўніцтва аддзела адукацыі кантралюе сітуацыю і ў сілах дапамагчы тым, каму гэта неабходна. Большасць жа выпуснікоў вярнуліся на сваю радзіму.  З маладымі спецыялістамі будуць заключаны кантракты, яны атрымаюць усе выплаты і льготы, заверыла А. Крылова.

Сустракае новыя кадры і сістэма аховы здароўя. У гэтым годзе калектыў медыцынскіх работнікаў папоўніўся на чатырнаццаць чалавек. Чацвёра з іх маюць вышэйшую медыцынскую адукацыю. Сёння ўжо можна трапіць на прыём да неўролага, афтальмолага і педыятра. Абслугоўваць дзяцей у школах і дашкольных установах будзе таксама маладая педыятар. Усе лекары прыступілі да сваіх абавязкаў у Веткаўскай паліклініцы.

Десяць маладых спецыялістаў сярэдняга медыцынскага звяна таксама застануцца ў Ветцы. З усімі прыбылымі медработнікамі, па словах спецыяліста аддзела кадраў Крысціны Максімчыкавай, былі заключаны кантракты тэрмінам на пяць гадоў. Наперадзе іх чакае цікавая, важная і вельмі патрэбная справа, бо праца медыцынскага работніка адна з самаадданых, неабходных і значных.

У Веткаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прыступіў да сваіх абавязкаў мастак-афарміцель. З дзяўчынай быў заключаны кантракт на пяць гадоў.

Так што канцэрты веткаўскіх артыстаў у бліжэйшы час заззяюць новымі фарбамі.

Кацярына ЧУДУКОВА.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.