Жыць на сваёй зямлі так, каб не нашкодзіць сабе і сваім блізкім
Вяртаюся да сваёй папярэдняй публікацыі ў раёнцы “Поўні жоўтая свечка…”, прысвечанай духоўнай спадчыне вёскі Вялікія Нямкі. Разважаючы ў ёй разам з жыхаркай гэтай вёскі Верай Фёдараўнай Кірушкінай і яе земляком паэтам Эдуардам Акуліным пра народныя традыцыі, прыйшоў да высноў: “Жыццё паўтараецца. Яно ставіць перад намі праблемы і пытанні, стварае сітуацыі, аналагічныя тым, што паўставалі перад нашымі продкамі. Продкі вучаць нас жыць на сваёй зямлі так, каб не нашкодзіць сабе і сваім блізкім”.
Запаветы продкаў, іхнія погляды на жыццё, захаваліся ў старадаўніх, ці нават старажытных песнях, прыкметах, павер’ях. Першыя пісьмовыя этнаграфічныя звесткі пра ўсходнеславянскія плямёны, што жылі на тэрыторыі Беларусі, вядомы з “Аповесці мінулых гадоў”, складзенай на пачатку ХІІ стагоддзя. Адметна, што ў гэтым найстаражытнейшым дакуменце мы знаходзім тыя самыя, праўда, асобныя “культурныя” дэталі, якія ўзнікаюць у аповедах носьбітаў традыцыі, занатаваных намі напрыканцы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў. Мы называем гэта традыцыяй, паколькі гэтыя песні і абрады перадаюцца з пакалення ў пакаленне і выконваюцца на працягу ўжо не аднаго стагоддзя. Па ўяўленнях Веры Фёдараўны, ведаць іх — значыць, быць чалавекам граматным: “Мая матка гаразда граматная была. І малілась Богу гаразда, і ўсё знала, і ўсё мне расказыла. Я ад маткі панавучылась”. Маці яе звалі Анюта Рыгораўна Цітушкіна.
Некаторымі са сваіх ведаў “прыкарённая нямкоўка” Вера Фёдараўна Кірушкіна падзялілася са мной. “Прыкарённая” — вызначэнне, якое зрабіла мая субяседніца. І растлумачыла: “І радзілася ў Німках, і ўзрасла ў Німках, восімсят чатыры гады пратаптала сцежачкі, атрудзілась тут, атработала”.
***
Я ад людзей чула, што былі бітвы бальшыя ў старая ўрэмя, ніванасімая кровапраліція, дак Пакравіцільніца — Бажжая Мацірь Пакравіцільніца абкрыла сваім амафорам усё ваеннае вастанія. Як абкрыла амафорам сваім, дак вайна замірылася.
***
І кажуць у Пісаніі, што гаразна была неізбежная вайна. Такая вайна была. Ета да рэвалюцыі… Што падалі людзі ўсякія: і мірныя жыцілі, і ваенныя… Ніяк не было ўняць. Дак трэбалі Пакравіцільніцу эту. Дак неба растарылася, эта пішыцца ў Пісаніі, іна абгарнула сваім этым пакровам. Як толькі абгарнула этым пакровам сваім, усё сціхла, усё ўспакоілась. І вайна ўспакоілась. Іе і завуць — Пакравіцільніца.
***
Панціліймон ета тож такі мучанік, як Ісус Хрыстос. Яго каталі, распіналі і ў калёсся закладалі жывога, калёсся тоя ганялі. Вялікі мучанік. І ён прайшоў у святыя. Эта святы Божжы ўрач. Урач ён завецца Панціліймоній еты. Урач нябёс.
***
Дзевушку змей паймаў, на малюнку дзевушка ляжыць, а іна гаразна плакала, прасілася, штоб ён ні ўбіваў іе. А ён нічога. І нарваўся еты Юрый-Ягорый с кап’ём. І закалоў змея тога. І спас дзеўку. Ета спаісіцель тож.
***
Мікалай Чудатворыц — эта ўсіх рэк, акіянаў рукавадзіціль, марэй. Бальшы рукавадзіціль. Расказываюць, што ён па етаму дзелу бальшы начальнік. І спасая ўсіх людзей на марях. Ета, гаворяць, бальшы спасіціль.
***
Пад Раздво, раздвенскія празнікі, Піліпаўка канчаіцца, начынаіцца Мясаед, Раждзяство, Новы год, Хряшчэнне — дзве нядзелі, дак у нас ніхто нічога ні дзелалі, світкавалі. Ета для ската. Святыя вечары зваліся. Ні прялі, ні такога грубога нічога ні дзелалі. Усё новая штоб работалі. Ні шылі, ні зашывалі плахога. І бірэмінныя ходзюць жэншыны, дак нільзя на етыя нядзелі, еты святыя дзве нядзелі, нічога ні дзелалі, штоб было ўсё харашо ў дварэ і са скатом, і з людзямы. Дак ета спраўлялі мы ўсягда святыя вечары.
***
І ў Пост. У Пост тожа нільзя абы чаго дзелаць. Такія ё дні святыя. Во Благавешчанне асобенна. Нічоганька ні дзелаюць. Як Паска, Благавешчання. Адзін дзень святкуюць, но сільны-сільны Благавешчання.
***
Ад Стрэчання гукаюць вясну ў нас, устрячаюць вясну. Так, маладзёж, мы ж дзіўчатамі сабяромся к вадзе, к Бесідзі на гару, к кладбішчу туды, маладыя дзеўкі і хлопцы. Дзеўкі пяюць, хлопцы танцуюць. І гуляім цэлы вечар.
***
Вербу пасвячонаю ад вербнага Скрысення кладуць, вербу ў каробкі, штоб гусіняткі былі, штоб была чым ганяць, каго ганяць.
***
Сонца гуляя на Паску. Яно ж круглая — сонца. А то разбігаіцца ва ўсе бакі, разнымы такімы кацелачкамы разбігаіцца. “Гуляя сонца, — гаварылі, — на Паску”. А тады зноў у места ўсё сойдзіцца. І зноў круглая, як і нада. А то рыссыпаіцца сонца. Ета расказыюць, хто бачыў. А я ні разу ні бачыла такова.
***
На Ушэсце ў жыта ходзяць, правяряюць паля. Якія ўсходы, якоя жыта. А жыта на, як абычна, на Ушэсце красуіцца, цвіціць. Тожы гулянкі. Такія гулянкі! З гармонямі, маладзёж. Весялілісь так, гулялі, красіва было. І цэлінькі дзень. Дак як пагода, ні атарвацца! Травы ж зялёныя, цвіцець усё! Красата! І цвяты пазацвітаяць, і жыта цвіцець, дак душа радавалась. А ціперь ужэ етага німа, што тады было.
***
Стрялу ў нас не. Ета ў тым баку, за Малымі Німкамы “Стрялу” водзюць. І песьні не было “Пушчу стрялу да па ўсём сялу…” Мы такія ні пелі песьні. І дзе які горад, там такі і норад. У тым баку пяюць: у Перялёўцы, у Малых Нямках.
***
Мы работалі, пацанамы былі, кала цэрквы, дак як Троіца, дак нада ж, во, явар кладуць, дак мы, ужо, пойдзім з большым братам, брат шчэ ў міне быў з дваццаць сёмага года, пойдзім у явара на луг, па вадзе, бярэм, явара етага панарываім, прынясом у цэрькву, па палу сыпалі. Гаворяць, штоб не балелі ногі ў людзей, рукі, дак сыпалі еты явар.
***
Венікі да Пітра вяжуць, штоб яны не абсыпаліся. Яны крэпка дзяржацца шчэ. Послі Пітра ліст слабея. Асыпаюцца венікі. Як парысся, дак ліцяць лісцікі. А да Пітра венікі вяжуць.
***
У нас, тама, як магазін стаіць, праход к ряцэ. Дак там у нас Купалля ўсягда атмячаюць. Сільна назвозжаюць каткоў з машын, груды панастаўліваюць у тры ряды. А тады запаліваяць тыя каткі. І маладзёж, і танцуюць, і выпіваюць. І цэлінькаю ноч гуляюць. (Раней не было каткоў.) Палілі дровы. Нагатуюць дроў. Там жа кала саду зараснік ё кустоў. Хлапцы панацягваюць. Палілі ўсё раўно. А ціпер етыя каткі. Як сталі машыны. Так каткі гаразда палюць. На Купалля варожуць. Вянкі пускаюць. Вянкі паплятуць дзеўкі, шыбаюць. Як адзін к аднаму ўстрячаюцца. Пра замуж… Калі мне замуж іціць, штоб паказалі вянкі. Варожуць на вянкі на Купалля.
***
На Спаса яблакі свецяць. У каго памерлі малыя дзеці, дак нільзя мамкам тым яблак есць… А чаго нільзя… Гаворяць: «На тым свеці дзіцям ні дадуць. Усім будуць дзеткам, каторыя маткі ні елі яблак, будуць даваць. А этым дзеткам не дадуць. Гаворяць: «Вашы маткі паелі вашы яблакі». Дак маткі, у каторых малыя дзеткі памерлі, ні ядуць. Каторыя веруюць Богу. Да Спаса. А Спас пройдзя, тады ядуць.
***
На Троіцу «май»… Ісус Хрыстос на осліку ехаў… Дак людзі шыбалі яму этыя веткі… Дарогу ўказвалі, куды ехаць у Русалім. Дарожку яму паказалі, веткі этыя кідалі. Дак эта і торкаюць веткі на Троіцу. Эты рогаль кладуць — явар. Я сама ўсігда явар эты па ўсёй хаце параскідаю. І ўсю нядзелю ляжыць. Іх у ваду кідаюць… І ўмывайся, і рукі, і ногі. Эта, кажуць, помашч.
***
І малыя святы, Андрэйцы ё, Сава, Варвара — нічога такога ні дзелалі: ці лён абчысалі, ці абдзіралі, ці прялі. Етага ні дзелалі. Тожа, гаворюць, нільзя етага ад ската, у такія святы, штоб скот здаровы быў.
Генадзь ЛАПАЦІН.